Стала вядома, колькі абітурыентаў могуць быць залічаныя ў рэгіянальныя ВНУ без экзаменаў
Каля 1260 чалавек у сакавіку будуць рэкамендаваныя да залічэння ў рэгіянальныя ВНУ на запатрабаваныя спецыяльнасці без экзаменаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі. Кожны з іх можа разлічваць на набыццё статусу студэнта ў пачатку ліпеня.
Фота ілюстрацыйнае
Маюцца на ўвазе пераможцы заключнага этапу ўніверсітэцкіх алімпіяд у 21 рэгіянальнай ВНУ. З іх 240 абітурыентаў сталі ўладальнікамі дыпломаў I ступені, 430 — II ступені, 583 — III ступені. Усяго ў заключным этапе алімпіяд удзельнічалі больш за 3 600 чалавек.
Сярод найбольш запатрабаваных у абітурыентаў-алімпіяднікаў кірункаў вышэйшай адукацыі — тэхнічныя (інжынерныя), лінгвістычныя, педагагічныя, медыцынскія. У лідарах таксама «Штучны інтэлект» і «Электронныя сістэмы і тэхналогіі» (БрДТУ).
Нямала таксама ахвотных паступіць на «Гісторыю» і «Сучасныя замежныя мовы» (ГрДу ім. Я. Купалы), «Водныя біярэсурсы і аквакультуры», «Абарону раслін і каранцін» (БДСГА).
Чытайце таксама:
Стала вядома, колькі школьнікаў здалі рэпетэцыйны экзамен на 100 балаў
Мінадукацыі ўводзіць электронную чаргу на апастыль
Для падачы дакументаў у ВНУ запрацуе электронная чарга
Мінадукацыі зацвердзіла 10 «запаветаў» для школьнікаў і бацькоў