Грамадства

Стала вядома, колькі школьнікаў здалі рэпетэцыйны экзамен на 100 балаў

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) апрацаваў 55,4 тыс. работ рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену. 100 балаў атрымалі сёлета 133 школьнікі, сярэдні вынік наблізіўся да 60 балаў, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Экзамен праводзіўся па 16 вучэбных прадметах.

«Больш за ўсё максімальных вынікаў па замежнай мове (44), матэматыцы (28) і рускай мове (21)», — расказалі ў Мінадукацыі.

Сярэдні бал па фізіцы склаў 60,1, хіміі — 57,6, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі — 57,5, замежнай мове — 56,9, матэматыцы — 56,8. У 19 выпадках школьнікі атрымалі 0 балаў. Адзін вынік анулявалі праз парушэнні правілаў.

«Па выніках РЦЭ-2025 колькасць нулявых вынікаў у 2 разы меншая, чым у 2024 годзе», —— адзначылі ў Мінадукацыі.

Там лічаць, што гэта сведчыць «пра больш высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў і выніковасць працы педагогаў».

Складанасць тэстаў у параўнанні з мінулым годам не змянялася і цалкам адпавядае школьнай праграме, дадалі ў Міністэрстве.

Гэтым разам удзельнікі РЦЭ ў сваіх асабістых кабінетах змогуць не толькі ўбачыць свае вынікі і азнаёміцца са сканаванымі копіямі запоўненых бланкаў. На сайце РІКВ будуць актуальныя спасылкі на падручнікі з адказамі па кожным заданні, што дазволіць зрабіць працу над памылкамі.

Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену праходзіла 8 лютага. Самымі папулярнымі прадметамі на ёй сталі руская мова, матэматыка, біялогія і грамадазнаўства.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць