У Мінску і Гродне пачалі будаўніцтва новых касцёлаў, а ў Пінску рамантуюць стары
У мінскім Сухараве і гродзенскіх Грандзічах пачалося ўзвядзенне новых каталіцкіх храмаў, а ў Пінску старадаўнюю катэдру рамантуюць альпіністы, піша Katolik.life.
У мікрараёне Сухарава ў Мінску 1 сакавіка пачаліся зямельныя работы па падрыхтоўцы тэрыторыі пад узвядзенне касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, паведаміла парафія.
На працягу 10 гадоў яна збіраецца ў часовай капліцы, і цяпер, нарэшце, пачынаюцца работы па будаўніцтве храма.
А напярэдадні ў новым мікрараёне Грандзічы ў Гродне пачалі выраўноўваць участак пад узвядзенне касцёла святога айца Піа.
У той жа час у Пінску рамантуюць фасад кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi, пабудаванага ў пачатку XVIII стагоддзя. Прамысловыя альпіністы ачышчаюць сцены і рыхтуюць іх да фарбавання, умацоўваюць пашкоджаныя ўчасткі.
Чытайце таксама:
У Ватыкане абмеркавалі праблему Чырвонага касцёла і зняволеных святароў
У Будслаўскі касцёл вярнулі статую, пашкоджаную пры пажары
Ксяндза з Ліды затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы