БЕЛ Ł РУС

Туск: Інфармацыя з мяжы пацвярджае, што ЗША спынілі падтрымку Украіны

4.03.2025 / 18:4

Nashaniva.com

На пасяджэнні польскага ўрада прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск пацвердзіў інфармацыю, што ЗША спынілі вайсковую падтрымку Украіны, і гэта тычыцца нават тых вайсковых грузаў, якія ўжо знаходзіліся ў дарозе да фронту, у тым ліку на тэрыторыі Польшчы.

Дональд Туск. Фота: AP

«Справаздачы, якія паступаюць з мяжы, з нашага хаба ў Ясёнцы, пацвярджаюць заявы амерыканскага боку», — сказаў Туск.

У ноч з панядзелка на аўторак па польскім часе Белы дом абвясціў, што прыпыняе ўсю вайсковую дапамогу для Украіны — у тым ліку тую, што транспартуецца ў гэтую краіну і захоўваецца на складах у Польшчы — «каб пераканацца, што яна спрыяе вырашэнню» канфлікту.

«Сітуацыя сур'ёзная, і мне не трэба нікога пераконваць, што яна патрабуе асаблівай канцэнтрацыі з боку ўрада, — сказаў Дональд Туск у пачатку пасяджэння ўрада 4 сакавіка. —

Мы будзем прымаць рашэнні, якія запатрабуюць поўнай салідарнасці дзяржавы, вашых ведамстваў. Найбліжэйшыя дні і тыдні — гэта час, калі трэба прыпыніць бясплодныя дыскусіі, прэстыжныя спрэчкі і кааліцыйныя непаразуменні».

Паводле яго слоў, урад найбліжэйшым часам будзе прымаць рашэнні «ў надзвычайным рэжыме».

Туск падкрэсліў, што «няма ніякай прычыны» лічыць, што заявы амерыканскага боку — «толькі словы».

«Справаздачы, якія паступаюць з мяжы, з нашага хаба ў Ясёнцы, пацвярджаюць заявы амерыканскага боку. Гэта, вядома, ставіць Еўропу, Украіну і Польшчу ў больш складаную сітуацыю, але мы павінны справіцца з ёй», — заявіў польскі прэм'ер.

Чытайце таксама:

Марын Лё Пэн раскрытыкавала прыпыненне амерыканскай вайсковай дапамогі Украіне

Стала вядома, каго брытанцы лічаць вінаватым у сварцы Зяленскага з Трампам

Паўза ці канец? Што азначае рашэнне ЗША прыпыніць дапамогу Украіне

Кіраўнік Пентагона загадаў спыніць усе кібератакі супраць Расіі

Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Украіне

Каментары да артыкула