БЕЛ Ł РУС

Ваюючы супраць Украіны, знік без вестак серыйны рабаўнік з Беларусі

5.03.2025 / 19:35

Nashaniva.com

50-гадовы Міхаіл Шалгун пайшоў на штурм у Луганскай вобласці — і не вярнуўся.

Радыё Свабода распавяло пра двух беларусаў, якія зніклі без вестак, ваюючы супраць Украіны.

Першы са зніклых — Міхаіл Шалгун. Яму 50 гадоў. Родам з Ушаччыны, з паміраючай вёскі Лутава.

Вялікай працоўнай біяграфіі Шалгун не мае. Затое, па звестках «Белпола», запомніўся шматлікімі крымінальнымі прыгодамі.

Міхаіл Шалгун. Фота з базы «Кіберпартызанаў», прадастаўленае BELPOL

Упершыню ён атрымаў крыміналку ў 1993 годзе, яшчэ падчас службы ў арміі — за хуліганства. Наступны раз яго судзілі за разбойны напад у 1995 годзе. З 2010 па 2012 ён зноўку сядзеў. Пасля папрацаваў два гады і сеў у 2013 за пяць эпізодаў рабаўніцтва, вызваліўся ў 2017 годзе. Паміж адсідкамі патроху падпрацоўваў.

Аб'ява пра яго знікненне з'явілася ў суполцы вайсковай часці 02511. Раіса Сычова з Выбарга піша, што Шалгун знаходзіўся ў складзе штурмавой групы і пайшоў на адно з заданняў у кірунку Маркаўкі (Луганская вобласць Украіны) З 29 студзеня 2025 года ён не выходзіць на сувязь.

Аб'ява ў суполцы. Міхаіл — крайні з правага боку

Чытайце таксама:

Украінцы ўзялі ў палон беларуса з Касцюковічаў, які ваяваў за Расію

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты

34-гадовы неанацыст з дзясяткам судзімасцяў — стала вядома пра беларуса, які загінуў падчас мясных штурмаў Аўдзееўкі

Каментары да артыкула