БЕЛ Ł РУС

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?

6.03.2025 / 11:0

Nashaniva.com

Беларус Яўген Ільін з пазыўным «Легіянер» пайшоў на заданне ў Харкаўскай вобласці Украіны — і не вярнуўся.

Радыё Свабода знайшло двух беларусаў, якія пайшлі ваяваць за Расію і зніклі без вестак на тэрыторыі Украіны. Пра рэцыдывіста Міхаіла Шалгуна мы ўжо расказвалі. Цяпер сабралі больш інфармацыі пра другога беларуса.

Яўгену Ільіну было 26 гадоў. Па звестках праекта Digital Intelligence Team, ён родам з Лепеля. Пасля школы скончыў Лепельскі дзяржаўны прафесійны ліцэй. З 2017 па 2019 гады служыў у арміі.

Яўген Ільін з сястрой Крысцінай. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Ільін працаваў кіроўцам у сельскагаспадарчых прадпрыемствах і Лепельскім малочна-кансервавым камбінаце. Апошняе месца ягонай працы — «Баброва-Агра». Гэта невялікае сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Дубровенскім раёне ля самай мяжы з Расіяй.

Маці хлопца памерла, у яго засталася толькі сястра. Яна і забіла трывогу ды расказала, што Яўген знік без вестак 3 студзеня 2025 года падчас баявога задання. Сястра расказала, што ён пайшоў ваяваць добраахвотнікам у в/ч 52067, якая, мяркуючы па адкрытых звестках, звязаная з вайсковай выведкай. Мае пазыўны «Легіянер».

Скрыншот з тэлеграм-канала «Не чакай на мяне з Украіны»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула