БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» спыніў вяшчанне тэлеканала «з загадкавай рускай душой»

5.03.2025 / 20:50

Nashaniva.com

Аператар электрасувязі «Белтэлекам» паведаміў пра спыненне з 5 сакавіка тэставага вяшчання расійскага тэлеканала «Наша тема».

Як удакладнілі ў «Белтэлекаме», вяшчанне «Нашей темы» спынілі ў пашыраных і базавых пакетах Zala IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» Smart Zala.

«Наша тема» — тэлеканал з загадкавай рускай душой і сібірскім характарам, які раскажа пра падарожжы па Сібіры, турыстычныя маршруты, жыццё і выжыванне ў тайзе, цікавых людзей, культуру і традыцыі мясцовых народаў«, — сказана пра гэты тэлеканал у ягоным акаўнце ў сацсетцы «ВКонтакте».

Там паказваюць перадачы з лайфхакамі для рыбалкі і палявання, праграмы пра актыўны адпачынак, падарожжы па рэках і азёрах, морах і акіянах і да т. п.

Чытайце таксама:

«Белтэлекам» падняў тарыфы на дзве паслугі

«Белтэлекам» з 1 сакавіка павышае кошт некаторых паслуг

У Беларусі запусцілі пяць новых тэлеканалаў

Махляры прапануюць пасіўны заробак ад «Белтэлекама»

Каментары да артыкула