БЕЛ Ł РУС

Да канца года пад Мінскам адкрыюць завод па вытворчасці звадкаванага газу

6.03.2025 / 17:6

Nashaniva.com

Комплекс звадкавання прыроднага газу будзе працаваць на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Задача яго пабудаваць стаіць да канца 2025 года, паведамляе расійскае выданне Sputnik са спасылкай на генеральнага дырэктара ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Уладзіміра Маёрава.

Фота ілюстрацыйнае

Прадпрыемства размесціцца пад Мінскам на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

«Атрыманыя ўсе неабходныя тэхнічныя ўмовы, вызначаны зямельны ўчастак. Комплекс па звадкаванні прыроднага газу адносна невялікі — блочна-модульны, таму мы тут праблем не бачым ніякіх», — сказаў Уладзімір Маёраў.

Інвестарам аб'екта выступае адна з кампаній расійскага ПАТ — «Газпрам гелій сэрвіс».

«Мы сумесна ў наступным будзем удзельнічаць у эксплуатацыі, у звадкаванні, у рэалізацыі гэтага газу. Задача стаіць да канца гэтага года завод пабудаваць», — падкрэсліў Маёраў.

Магутнасць будучага комплексу складзе 3360 тон ЗПГ, асноўнымі спажыўцамі паліва будуць тэхніка МАЗ і БелАЗ, энерганасычаныя трактары і аўтобусы.

«У якасці асноўных спажыўцоў мы бачым магістральныя цягачы, міжнародныя аўтобусы, таксама сельская гаспадарка — магутная энерганасычаная тэхніка. Акрамя таго, тэхніка БелАЗ, МАЗ. Для іх звадкаваны прыродны газ неабходны для пусканаладачных выпрабаванняў і гэтак далей», — дадаў генеральны дырэктар ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Чытайце таксама:

Апублікаваныя новыя тарыфы на газ і ацяпленне

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?

Еўракамісія расказала, чым заменяць расійскі газ пасля спынення Украінай транзіту

Каментары да артыкула