Грамадства

Апублікаваныя новыя тарыфы на газ і ацяпленне

Урад прыняў рашэнне змяніць цэны на газ, а таксама тарыфы на цеплавую і электраэнергію для насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай, якая была афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Паводле новых тарыфаў, за цеплавую энергію, што выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, цяпер давядзецца плаціць 134,94 рубля за адну Гкал.

Цэны на прыродны газ, як і раней, залежаць ад абсталявання, якое выкарыстоўваюць спажыўцы.

Так, за адзін кубічны метр прыроднага газу трэба будзе плаціць:

  • 0,2062 рубля, калі ўстаноўлены індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы і лічыльнік;
  • 0,5477 рубля, калі ёсць лічыльнік, але няма індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.

Калі газ выкарыстоўваецца без лічыльніка, тарыфы будуць фарміравацца наступным чынам:

  • 4,38 рубля — пры наяўнасці газавай пліты і цэнтральнага гарачага водазабеспячэння або негазавага індывідуальнага воданагравальніка;
  • 12,6 рубля — пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння);
  • 7,12 рубля — калі ёсць толькі газавая пліта, а цэнтральнага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка няма.

Гэтыя сумы будуць штомесяц спаганяцца з кожнага. Калі ж устаноўлены індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, то за адзін квадратны метр агульнай плошчы жылля давядзецца плаціць 0,6872 рубля ў ацяпляльны перыяд і 0,2577 рубля летам.

Балон звадкаванага газу (21 кілаграм) цяпер будзе каштаваць 24,5 рубля пры куплі «у межах нормаў спажывання».

Электраэнергія

За электрычную энергію ў жылых дамах з электраплітамі і электрычнымі варанымі панэлямі па аднаставачным тарыфе давядзецца плаціць 0,2412 рубля за кВт·г.

Па дыферэнцыяваным тарыфе аплата будзе залежаць ад часу спажывання электраэнергіі.

Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку9

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ14

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

Санта над Маладзечнам скарыў тыкток

Зяленскі паведаміў пра тэлефонную размову з прадстаўнікамі Трампа

На вайсковым факультэце БДУІР студэнтаў вучаць страляць пад сцягам ПВК «Вагнер» ФОТАФАКТ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку9

Аналітык Генштаба, які маляваў карту «адкуль рыхтавалася нападзенне», апынуўся ў СІЗА КДБ за працу на ўкраінскую разведку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць