БЕЛ Ł РУС

Трамп: Украіна і Расія ўрэшце заключаць пагадненне аб перамір'і

7.03.2025 / 8:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ні ў Кіева, ні ў Масквы няма іншага выбару, як прыйсці да Пагаднення аб спыненні агню.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

У чацвер, пасля падпісання шэрагу выканаўчых указаў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп па традыцыі адказаў на пытанні журналістаў і пракаментаваў дзеянні іншых палітыкаў, піша «Голас Амерыкі».

На пытанне прэсы аб тым, чаго ён чакае ад наступнай сустрэчы з Зяленскім, Дональд Трамп сказаў, што чакае, што «Украіна (усё ж такі) заключыць угоду» аб спыненні агню. 

«Бо я не думаю, што ў іх ёсць выбар, — дадаў амерыканскі прэзідэнт. — Я таксама думаю, што і Расія хоча ўкласці ўгоду, бо толькі я ведаю, што і ў іх няма выбару».

Трамп адзначыў, што пакуль не ведае ці паедзе ён сам у Саудаўскую Аравію на перамовы з Пуціным і Зяленскім.

«У першы і апошні раз, калі я быў у Саудаўскай Арабіі, яны ўклалі 50 мільярдаў даляраў (у амерыканскі рынак), — нагадаў прэзідэнт ЗША. На гэты раз яны сталі багацейшымі. Таму я сказаў, я паеду, калі вы ўкладзеце (у амерыканскі рынак) трыльён даляраў на працягу чатырохгадовага перыяду, і яны пагадзіліся зрабіць гэта, так што я збіраюся туды паехаць. І ў мяне з імі выдатныя адносіны».

Трамп у станоўчым ключы выказаўся з нагоды заявы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона пра гатоўнасць Францыі прапанаваць сваю ядзерную абарону Еўропе, а таксама пра гатоўнасць Францыі адправіць міратворцаў ва Украіну.

«Калі мы зможам гэта зрабіць, я скажу, што мы дамагліся вялікага прагрэсу з Украінай і вялікага прагрэсу з Расіяй за апошнія пару дзён, і было б выдатна пакласці гэтаму канец, — заявіў прэзідэнт ЗША. — Было б выдатна, калі б наогул пазбавіліся ад ядзернай зброі… Я (у першы тэрмін) быў вельмі блізкі да таго, каб стварыць праграму дэнуклеарызацыі з Расіяй. Мы збіраліся атрымаць гэта і ад Кітая. Я казаў пра гэта са старшынёй Сі Цзіньпінам і ён быў бы вельмі рады пайсці на гэта … (цяпер) нам давялося вярнуцца да гэтага чатыры гады праз»»

Прэзідэнт ЗША зноў закрануў і пытанне неабходнасці павышэння выдаткаў на абарону з боку ўсіх чальцоў NATO.

«Калі вы не збіраецеся плаціць, мы не будзем вас абараняць, — падкрэсліў Трамп. — Я сказаў гэта сем гадоў таму і праз гэта яны заплацілі сотні мільёнаў даляраў … калі я прыехаў у (штаб-кватэру) NATO, усвядоміўшы, што гэтыя людзі не плацяць па рахунках, я сказаў, што мне варта пачакаць да маёй другой сустрэчы. Так і адбылося. Я разглядаю НАТА як патэнцыйна добры (альянс). Але зноў жа, мы плацім 100% за іх узброеныя сілы, а яны падманваюць нас у гандлі»»

Чытайце таксама:

Спецпасланнік Трампа пацвердзіў, што на наступным тыдні адбудуцца перамовы Украіны і ЗША

Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы з ЗША

Залужны: ЗША руйнуюць сусветны парадак, а Расія прыйдзе па Еўропу

«Паваротны момант гісторыі»: лідары краін Еўропы сабраліся на саміт па бяспецы і Украіне

Каментары да артыкула