БЕЛ Ł РУС

На вайне знік без вестак беларускі зваршчык, які паваяваў за Расію не больш за месяц

7.03.2025 / 18:10

Глафіра Жук

36-гадовы Сяргей Аўсяннікаў паходзіць з Брэстчыны. У мужчыны была судзімасць за наркотыкі.

Сяргей Аўсяннікаў. Фота: сацсеткі

Сяргей падпісаў кантракт з расійскім Міністэрствам абароны ў снежні 2023-га. Служыў у вайсковай часці 29328, што ў Растоўскай вобласці. Аднак служба аказалася нядоўгай. Аўсяннікаў толькі паспеў прайсці навучанне і адправіцца на фронт.

Апошні раз мужчына (яго пазыўны «Сега») выходзіў на сувязь 30 студзеня 2024-га, тады ён знаходзіўся ў сяле Кліновае Бахмуцкага раёна. Мяркуецца, што Сяргея накрыла мінамётным абстрэлам. Да гэтага часу ідзе эвакуацыя цел загінулых, але сярод тых, каго ўжо дасталі, беларуса няма.

Сваякі спадзяюцца, што ён мог трапіць ва ўкраінскі палон, аднак з часу знікнення ўжо прайшло занадта шмат часу — больш за год.

Сяргей Аўсяннікаў злева. Фота: сацсеткі

Апошняе месца працы Сяргея — ААТ «Брэстметалмантаж», там ён быў зваршчыкам. Да гэтага мужчына працаваў на сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Астрамечава», а яшчэ раней — у Брэсцкім гарадскім рамонтна-будаўнічым трэсце. 

Аўсяннікаў быў судзімы ў Расіі за незаконнае перасячэнне мяжы і ў Беларусі па наркатычных артыкулах. 

Апошні пост у сацсетках Сяргея ад 10 студзеня 2024.

Вядома, што да таго, як паехаць на вайну, Аўсяннікаў актыўна займаўся рыбалкай. Пра гэта ён расказваў у сацсетках. 

Фота: сацсеткі

Чытайце таксама:

Стала вядома пра гібель «Бульбаша», які ваяваў за Расію

Хто такія садыкі? Расійскія вайскоўцы ў Сірыі нарадзілі адмысловы слэнг

Стала вядома, чаму кікбаксёр, які збіў АМАПаўца, не трапіў у турму

Каментары да артыкула