БЕЛ Ł РУС

«Белавія» скасавала бясплатную опцыю выбару месца на самалёце

7.03.2025 / 19:43

Nashaniva.com

Цяпер пры рэгістрацыі на самалёт «Белавія» у эканом-класе за выбар больш зручнага месца трэба плаціць, заўважыў 34travel.

Раней гэта функцыя прапаноўвалася бясплатна.

Цяпер пры рэгістрацыі на рэйс бясплатнае месца ў эканом-класе можна атрымаць толькі каля туалета. 

На афіцыйным сайце Belavia удакладняецца, што паслуга папярэдняга выбару месца цяпер платная. Яна даступная на ўсіх рэгулярных рэйсах, акрамя вылетаў з Дубая, Дэлі, Туркменбашы, Урумчы і Шарджы, а таксама на чартэрных рэйсах з Мінска і некаторых іншых гарадоў. Кошт залежыць ад катэгорыі, тарыфу білета і іншых умоў.

Адзіны спосаб бясплатна атрымаць больш зручнае месца — прыехаць у аэрапорт загадзя і зарэгістравацца на рэйс каля стойкі.

Новыя правілы распаўсюджваюцца толькі на тарыфы эканом-класа — пасажыры бізнес-класа могуць бясплатна выбраць сабе месца ў салоне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула