БЕЛ Ł РУС

Ва Украіну прыйшоў першы мільярд даляраў з даходаў ад замарожаных расійскіх актываў

7.03.2025 / 20:22

Nashaniva.com

Ва Украіну паступілі першыя сродкі ад Вялікабрытаніі, забяспечаныя даходамі ад замарожаных расійскіх актываў. Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў пра атрыманне 752 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 970 мільёнаў даляраў) у рамках ініцыятывы «Вялікай сямёркі» (G7).

«Дзякуй ураду Вялікабрытаніі і нашым партнёрам па G7 за механізм, які прымушае расійскія сродкі працаваць на Украіну. Разлічваем, што ўсе суверэнныя актывы РФ у будучыні будуць канфіскаваныя і перададзеныя на карысць нашай дзяржавы», — напісаў украінскі прэм'ер.

Сродкі, як дэкларуецца, будуць накіраваныя на ўмацаванне ўкраінскай абараназдольнасці.

Чытайце таксама:

У ЗША думаюць, як здымаць санкцыі з Расіі

Макрон: Канфіскацыя замарожаных расійскіх актываў супярэчыць міжнароднаму праву

Расія можа аддаць свае замарожаныя ў Еўропе актывы Украіне ў межах мірнай дамовы

ЕС і Украіна ўзгаднілі выплату 18,1 мільярда еўра за кошт замарожаных расійскіх актываў

Каментары да артыкула