БЕЛ Ł РУС

У Башкартастан завязуць яшчэ 18 беларускіх зуброў

8.03.2025 / 16:12

Nashaniva.com

У 2025 годзе ў Башкартастан плануецца завоз новай партыі зуброў з Беларусі, паведамляе ТАСС.

Зубры. Фота ілюстрацыйнае

Па словах в. а. кіраўніка дырэкцыі асабліва ахоўных тэрыторый гэтага расійскага рэгіёну Айрата Валятдзінава, навукоўцы рэкамендавалі павялічыць колькасць групы жывёл да 50-100 галоў для стварэння ўстойлівай папуляцыі, здольнай да самаабароны і размнажэння.

«Пакуль плануем, што завязем яшчэ 18 галоў зуброў сёлета. У цяперашні час у прыродным парку «Мурадымаўская цясніна» жыве 22 зубры, уключаючы зубранят. Гэта мерапрыемства накіравана на захаванне і аднаўленне папуляцыі зуброў у рэгіёне, каб стварыць устойлівае пагалоўе жывёл, здольных да самаабароны і рэпрадукавання папуляцыі», — сказаў ён.

Паводле слоў Валятдзінава, рост папуляцыі зуброў нічым не пагражае мясцовым жыхарам, кармавой базы і месца тут хопіць усім.

Першая папуляцыя зуброў з Беларусі з'явілася ў Башкартастане ў 2023 годзе. Тады былі завезеныя дзве партыі па 9 асобін.

Чытайце таксама:

Белавежская пушча прадала трох зуброў у Татарстан

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача

У Белавежскай пушчы паказалі, якія жывёлы трапляюць у ФОТАпастку

Каментары да артыкула