Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на перамовах у Саудаўскай Аравіі
8.03.2025 / 22:2
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў склад украінскай дэлегацыі на сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША ў Саудаўскай Аравіі на наступным тыдні. Самога яго ў ёй не будзе.
Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa NurPhoto via Getty Images
«Наступны тыдзень я пачну з візіту ў Саудаўскую Аравію. Пасля маёй сустрэчы ў панядзелак з наследным прынцам украінскія дыпламатычныя і вайсковыя прадстаўнікі застануцца для сустрэчы ў аўторак з амерыканскай камандай», — расказаў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў склад украінскай дэлегацыі ўвойдуць кіраўнік ягонага офіса Андрэй Ярмак, намеснік Ермака Павел Паліса, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга і міністр абароны Рустэм Умераў.
11 сакавіка ўкраінская і амерыканская дэлегацыі плануюць абмеркаваць у Саудаўскай Аравіі пытанні, якія тычацца вайны, якую Расія вядзе ва Украіне.
Чытайце таксама:
Спецпасланнік Трампа пацвердзіў, што на наступным тыдні адбудуцца перамовы Украіны і ЗША
Трамп: Украіна і Расія ўрэшце заключаць пагадненне аб перамір'і
Трамп заявіў, што яму больш складана дамаўляцца з Украінай, чым з Расіяй