БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці

10.03.2025 / 13:24

Nashaniva.com

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў Аляксандру Турчыну, прызначаючы прэм'ерам урада, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы прэм’ер-міністрам Аляксандра Турчына, адзначыў яго ўладарнасць і рашучасць — «наяўнасць прэзідэнцкіх схільнасцяў», як назваў гэта Лукашэнка.

«Я хачу, каб вы заўсёды памяталі — у вас ёсць такія прэзідэнцкія схільнасці, як у мяне. Вы можаце рэзка павярнуць сітуацыю. Але тут вам давядзецца раіцца з Раманам Аляксандравічам (экс-прэм’ерам Галоўчанкам, якога прызначылі кіраўніком Нацбанка — Рэд.). Вы — старшыня ўраду», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што калі б урад кіраваўся па прынцыпе «дыктатуры», то губернатары не былі б уключаны ў склад урада.

«Яны разумеюць, што адказнасць будзе значная, і вось яго блок, і ён будзе кіраваць гэтым блокам. Будзь то эканоміка, будаўніцтва, сельская гаспадарка ці ўвесь сацыяльны блок. Напэўна, гэта будзе выгадна і для вас», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын

«Разумны чалавек, і гэта максімум». Што кажуць пра Аляксандра Турчына, новага прэм’ера

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка

Каментары да артыкула