БЕЛ Ł РУС

Дзіўны флэшмоб: у тыктоку дзяўчаты ядуць цюльпаны

10.03.2025 / 19:22

Nashaniva.com

8 сакавіка ўжо стала гісторыяй, але тэма свята многіх не адпускае і часам набывае досыць незвычайныя формы. У тыктоку завірусіўся дзіўны і незразумелы трэнд: дзяўчаты на камеру з'ядаюць цюльпаны і кажуць, што кветкі ядомыя. Некаторыя ролікі збіраюць мільёны праглядаў, піша «Анлайнер».

«Я цяпер разумею, чаму мае каты елі кветкі», — напісала пад відэа адна з карыстальніц сацсеткі. У самім роліку яна просіць ёй больш не дарыць кветкі — яны вельмі смачныя.

«Смак гарошку — мне спадабалася», — падзялілася досведам іншая дзяўчына.

Часам кампанію дзяўчатам складаюць нават хлопцы.

І яшчэ некалькі відэа з падборкі.

Эксперты лічаць, што цыбуліны цюльпанаў сапраўды бясшкодныя, і ў Канадзе нават стваралі стравы, выкарыстоўваючы тушанае лісце маладых кветак. Аднак есці крамныя кветкі небяспечна, бо сцёблы і пялёсткі могуць утрымліваць гербіцыды і пестыцыды.

Чытайце таксама:

Што зрабіць, каб цюльпаны даўжэй стаялі ў вазе?

Бізнэсмен, у якога нядаўна згарэла цяпліца, расказаў, як прадаваў уратаваныя цюльпаны ў Мінску

У батанічным садзе паказваюць цуд: як цвіце бэз у сакавіку

«Для нас 8 сакавіка пачынаецца яшчэ летам». Гродзенцы проста ў сваёй хаце вырасцілі 15 тысяч цюльпанаў

Каментары да артыкула