БЕЛ Ł РУС

Tesla Ілана Маска страціла 15% рынкавага кошту за адзін дзень

11.03.2025 / 0:39

Nashaniva.com

Усяго за месяц яна патаннела на 36%. Гэта звязана як з ростам канкурэнцыі на рынку, так і з байкотам яе прадукцыі спажыўцамі па абодва бакі акіяна — у адказ на пазіцыю Маска па Украіне. У дадатак рынкі баяцца, што гандлёвыя войны, распачатыя Трампам, прывядуць да падзення эканомікі.

Ілан Маск і Дональд Трамп у Авальным кабінеце Белага дома, 11 лютага 2025 года. Фота: AP Photo/Alex Brandon

10 сакавіка падалі ўсе фондавыя індэксы ЗША, пры гэтым Tesla была лідарам падзення. 

Падзенне адбылося на наступны дзень пасля таго, як Трамп у нядзелю двухсэнсоўна адказаў на пытанне аб магчымым спадзе эканомікі.

На пытанне, ці чакае ён рэцэсіі, Трамп адказаў: «Гэта пераходны перыяд, бо тое, што мы робім, вельмі маштабна … гэта зойме трохі часу, але я думаю, што для нас гэта павінна быць выдатна», — піша The Wall Street Journal.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула