На Случчыне двое пакістанцаў вымагалі грошы ў індыйца
У Слуцкім раённым судзе разгледзелі крымінальную справу, заведзеную супраць двух грамадзян Пакістана. Яны абвінавачваліся ў рабаванні і вымагальніцтве ў дачыненні да грамадзяніна Індыі.
Фота ілюстрацыйнае
У ходзе судовага разбору было ўстаноўлена, што абвінавачаныя ў жніўні 2024 года ў адной з вёсак Слуцкага раёна цэлы тыдзень вымагалі ад пацярпелага 50 тысяч даляраў. Яны білі яго палкамі і пагражалі забойствам.
У выніку злачынцы сілком адабралі ў індыйца грошы і каштоўнасці.
Суд Слуцкага раёна пасля разгляду справы вынес абвінаваўчы прысуд. Па сукупнасці злачынстваў на падставе ч. 2 арт. 206 і ч. 3 арт. 208 КК грамадзянам Пакістана прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў са штрафам у памеры 4 200 рублёў кожнаму.
Чытайце таксама:
У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні
Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму
У Бабруйску хакер заблакаваў бухгалтэрыю дзяржарганізацыі і запатрабаваў выкуп