Грамадства44

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

27-гадовы супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў.

Міхаіл Згірскі і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, калаж «НН»

Суд Нясвіжскага раёна паставіў прамежкавую кропку ў гісторыі супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага. Як стала вядома «Нашай Ніве», днямі яму прысудзілі 8 гадоў калоніі за вымагальніцтва і злоўжыванне ўладай. Максімальны тэрмін па інкрымінуемых яму злачынствах мог скласці 20 гадоў.

Яго 27-гадоваму падзельніку і сябру дзяцінства Аляксандру Перапечку за тое ж вымагальніцтва далі мінімальна магчымыя 5 гадоў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Злева направа: Міхаіл Згірскі і Аляксандр Перапечка. Фота: Белпол

Нагадаем, у маі 2024 года сілавікі адрапартавалі аб затрыманні пяці чалавек, якія абкрадалі прыпаркаваныя фуры. Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзломвалі замок грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам і з'язджалі з месца злачынства.

«Наша Ніва» тады назвала імя кіраўніка банды — супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага. Ён не толькі даводзіў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах. У кватэры Згірскага знайшлі іншую, адрозную ад табельнай, зброю, якая фігуравала ў заявах пацярпелых. А таксама адзенне з арыенціровак і балаклаву. Пасля гэтага ў Докшыцах змянілі міліцэйскае кіраўніцтва — як дапусцілі сітуацыю?

Але публічна кіраўніцтва МУС тады рашуча абвергла інфармацыю ў незалежных СМІ. Міністр Іван Кубракоў тады выступіў з відэазваротам: маўляў, банда была, але ніякі міліцыянер у яе не ўваходзіў. Пра лёс Міхаіла Згірскага ён, натуральна, прамаўчаў. Як высветлілася, сілавікі вырашылі выдзеліць справу Згірскага ў асобную вытворчасць — каб не пляміць ведамства.

Тым часам астатніх налётчыкаў паспелі асудзіць. Прысуд атрымаўся шакавальна гуманным. Пакуль інтэрнэт-каментатарам даюць рэальныя тэрміны ў калоніі, чатыром рабаўнікам фур далі… хатнюю хімію. І толькі адзін з іх, рэцыдывіст, атрымаў 4 гады калоніі.

Каментары4

  • Алесь
    09.12.2024
    Мамкіны вымагальшчыкі )))
    Гэта ж трэба дадумацца нешта вымагаць у цяперашняй Беларусі. Дзе ўсё на кантролі, усё слухаецца і прабіваецца. Дзе камеры стаяць на кожным кроку. Дзе розум?
    Але гэта ускосна паказвае узровень падрыхтоўкі у акадэміі мус - сам міліцыянт павінен умець так шыфравацца, каб яго было цяжка знайсці. Або каб падзельніка узялі а яго самаго - не. Але ж дзе тут? Двоешнікі...
  • Карамурза
    09.12.2024
    Зараз у Беларусі злачынец той, хто за закон, за Канстытуцыю, за праўду. А калі ты рабуеш, забіваеш -- гэта нармальна для тых, хто кіруе краінай.
  • Смоўж
    09.12.2024
    Ну, у яго ж телефоне падпісак/каментароў не знайшлі, а што папаўся - ну выбачай, сам лашара... Пасядзіць пару гадоў і выйдзе па якой-небудзь амністыі...

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай27

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць