БЕЛ Ł РУС

ЗША аднаўляюць вайсковую дапамогу Украіне. Расіі прапануецца спыненне агню на 30 дзён, Украіна на гэта згодна

11.03.2025 / 21:10

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляецца ў супольнай заяве па выніках амерыканска-украінскіх перамоваў у Саудаўскай Аравіі 11 сакавіка. Дакумент апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

Амерыканская і ўкраінская дэлегацыі ў Джыдзе. Фота: Salah Malkawi / Getty Images

«Злучаныя Штаты давядуць да ведама Расіі, што ўзаемнасць з боку Расіі з'яўляецца ключом да дасягнення міру», — сказана ў тэксце.

ЗША аднаўляе вайсковую дапамогу Украіне і абмен разведзвесткамі. Расіі прапануецца спыненне агню на 30 дзён, Украіна на гэта згодна.

Дэлегацыі таксама абмеркавалі важнасць гуманітарных намаганняў як часткі мірнага працэсу, у прыватнасці падчас рэжыму спынення агню, уключаючы абмен ваеннапалоннымі, вызваленне грамадзянскіх асоб і вяртанне прымусова перамешчаных украінскіх дзяцей.

Падкрэсліваецца, што ўкраінская дэлегацыя «выказала глыбокую падзяку ад імя ўкраінскага народа прэзідэнту Трампу, Кангрэсу ЗША і народу Злучаных Штатаў за тое, што яны зрабілі магчымым значны прагрэс на шляху да міру».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дадаткова падкрэсліў, што Украіна пагаджаецца на спыненне агню толькі калі на гэта пагаджаецца Расія. 

Па словах дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа, Украіна і ЗША зрабілі «пазітыўны крок» падчас сённяшніх перамоў і ён спадзяецца, што Расія адкажа ўзаемнасцю.

Пра прыпыненне амерыканскай вайсковай дапамогі і абмену разведзвесткамі з Украінай стала вядома на мінулым тыдні.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Мы пагаджаемся, і калі пагодзяцца расіяне — у той момант цішыня запрацуе

Рубіа пасля перамоў з Украінай: мяч цяпер на баку Расіі

Каментары да артыкула