БЕЛ Ł РУС

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў

13.03.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Беларус пад нікам @lukash_ збірае мільёны праглядаў у тыктоку, здымаючы рэакцыі ахоўнікаў на фалаімітатары ў яго заплечніку пры надглядзе ў мінскім метро. Апошні ролік ужо паглядзела больш за чатыры мільёны чалавек.

«Калі стала сумна ў вялікім горадзе» — тлумачыць асноўную матывацыю здымаць такія відэа блогер.

@lukash_

♬ оригинальный звук - lukash_

Перад ахоўнікамі, якія пры сканаванні змесціва заплечніка бачаць фалаімітатар хлопец апраўдваецца, што гэта, маўляў, не яго цацка, а сябра.

@lukash_

♬ оригинальный звук - lukash_

Работнікі метро збольшага рэагуюць спакойна. Адзін з герояў відэа толькі наблізіў выяўлены прадмет — хутчэй за ўсё, каб дакладна ўпэўніцца, што хлопец не правозіць нічога забароненага.

«Нічога забароненага не бачу», — адрапартаваў ахоўнік, з ухмылкай адпускаючы хлопца.

«Добрага вечара», — ветліва жадае яшчэ адзін супрацоўнік метрапалітэна.

Эмоцыі ахоўніка метро ад убачанага. Скрыншот: тыкток карыстальнік @lukash_

У каментарах абмяркоўваюць, што за час сваёй працы ахоўнікі пабачылі столькі прыкалістаў і прыколаў у торбах, што іх, хутчэй за ўсё, даўно нічым не здзівіць.

Гэта не першыя відэаэксперыменты блогера на тэму сэксуальных цацак. Так, на яго другім акаўнце раней выходзілі відэа з рэакцыямі супрацоўніц пункта выдачы Ozon на фалаімітатар у заказе, а таксама эмоцыі ад фотаздымкаў, на якіх цалуюцца мужчыны — іх тыктокер паказваў прадаўцам у крамах, якіх папярэдне прасіў дапамагчы з выбарам худзі ці джынсаў, па прыкладзе захаваных на тэлефоне мадэляў.

Чытайце таксама:

«Танцавала рыба з ракам». Як па-беларуску гучыць песня з крынджовага тыктока

«Гэта не я абрала Бабу Нюру, а яна мяне». Блогерка расказала, чаму стала тыкток-зоркай у вобразе вясковай жанчыны

Вахцёрка інтэрната БДУ паказала свой працоўны дзень — і скарыла тыкток

Каментары да артыкула