БЕЛ Ł РУС

У ЗША абвясцілі аб адмене падпісак на міжнародныя навінавыя агенцтвы для «Радыё Свабоды» і «Голасу Амерыкі»

14.03.2025 / 18:14

Nashaniva.com

Агенцтва ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе працу «Голасу Амерыкі» і «Радыё Свабоды», скасоўвае кантракты з Associated Press, Reuters і Agence France-Presse. Пра гэта абвясціла прызначаная Дональдам Трампам спецыяльнай дарадцай па USAGI Кэры Лэйк.

Фота: «Радыё Свабода»

«USAGE — навінавая арганізацыя, якая фінансуецца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі, з 83-гадовай гісторыяй. Мы не павінны плаціць іншым навінавым кампаніям за тое, каб яны паведамлялі нам аб навінах — з бюджэтам амаль у мільярд даляраў мы павінны самі выпускаць навіны», — напісала яна.

Крыніцы The Insider і «Радыё Свабоды» расказалі, што пасля 1 красавіка журналісты застануцца без доступу да інфармацыйных стужак і прамых відэатрансляцый найбуйнейшых агенцтваў.

У «Голасе Амерыкі» журналістам сказалі: «Мы не ведаем, як сёння ставіць матэрыялы, бо гэта не толькі тэксты, але і відэа, і фатаграфіі».

I moved today to cancel expensive and unnecessary newswire contracts for US Agency for Global Media, including tens-of-millions of dollars in contracts with The Associated Press, Reuters, and Agence France-Presse.

USAGM is an American taxpayer funded News Organization with an…

— Kari Lake (@KariLake) March 13, 2025

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула