Сястра прэм'ер-міністра Турчына жыве пад Масквой і працуе выкладчыцай англійскай мовы
16.03.2025 / 9:46
Вользе Турчыной 53 гады. Яна загадвае цэнтрам выхаваўчай і культурна-масавай работы ў падмаскоўным Тучкаве, а таксама выкладае.
Вольга Турчына. Фота: Укантакце
Вользе Турчыной 53 гады. Як і брат, родам яна з Навагрудка. У свой час яна скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.
Некаторы час працавала ў беларускіх школах, а пасля перабралася ў Расію.
Цяпер Вольга — загадчыца цэнтра выхаваўчай і культурна-масавай работы, а таксама выкладчыца англійскай мовы ў філіяле Маскоўскага палітэхнічнага ўніверсітэта ў падмаскоўным Тучкаве. Жыве яна там жа — у Тучкаве, а ад беларускага грамадзянства яна не адмаўлялася.
Турчына вельмі актыўная — займаецца валанцёрскай працай, арганізуе «клуб замежных студэнтаў» і ладзіць розныя мерапрыемствы ва ўніверсітэце.
«Для мяне быць настаўнікам — найвышэйшае шчасце. А шчасце, я лічу, толькі там, дзе любяць нас, дзе вераць нам. Але і сама я таксама веру, і маё жыццёвае крэда заснавана на веры той. «У што ж я веру?» — спытаеце мяне. І я адкажу, не ўтойваючы, што неталенавітых дзяцей на свеце не бывае, а каб талентам не знікнуць, я павінна дапамагаць дзецям раскрыцца ў поўную сілу. Лічу самым галоўным — чалавека выхаваць, каб у юным грамадзяніне пасяліліся і пасябравалі выдатныя ўласцівасці чалавечай душы: дабрыня, неабыякавасць, сумленнасць і велікадушнасць», — расказала Вольга пра сябе.
Бацька Турчыных, Генрых Турчын, пачынаў са сферы адукацыі — як настаўнік фізікі. Потым пайшоў па партыйнай лініі і дарос да кіраўніка арганізацыйнага аддзела гаркама партыі. Пасля кіраваў справамі ў райвыканкаме.
Чытайце таксама:
«Бачу падабенства Турчына з Макеем у логіцы паводзінаў». Эканаміст Крук пра новага прэм'ера
«Па гаўне вы павінны пахадзіць». Лукашэнка апраўдваўся перад расіянамі за прызначэнне Турчына
Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў