БЕЛ Ł РУС

Дзяржсакратар ЗША расказаў пра два планы вырашэння канфлікту ва Украіне

17.03.2025 / 9:18

Nashaniva.com

Марка Рубіа распавёў пра план А і план Б па вырашэнні канфлікту ва Украіне.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

«План А заключаецца ў спыненні агню. Гэта неабходна, каб перайсці да другога этапу — плану Б, які заключаецца ў тым, каб пасадзіць усіх за стол перамоваў…» — паведаміў ён.

Рубіа лічыць, што неабходна знайсці спосаб канчаткова завяршыць канфлікт такім чынам, каб пагадненне было трывалым і ўлічвала патрэбы кожнага боку.

Аднак ён адзначыў, што пакуль працягваюцца баявыя дзеянні, да плана Б будзе складана дабрацца.

Чытайце таксама:

Трамп мае намер пагаварыць з Пуціным заўтра

Дзяржсакратар ЗША заклікаў да «асцярожнага аптымізму» адносна перамір’я паміж Украінай і Расіяй

Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула