Дзяржсакратара Марка Рубіа віталі ў Канадзе паказальна малой чырвонай дарожкай ФОТАФАКТ
На сустрэчы міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» (G7) у канадскім Шарлеруа (Квебек) увагу прыцягнула дэталь пратаколу пры сустрэчы дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа.

Пры яго прыбыцці была пасцеленая незвычайна кароткая чырвоная дарожка, што некаторыя ўспрынялі як сімвалічны жэст, які адлюстроўвае напружаныя адносіны паміж ЗША і Канадай.
Рубіа адправіўся ў Канаду ўсяго праз некалькі гадзін пасля як уступілі ў сілу ўведзеныя Трампам тарыфы на сталь і алюміній. Гэтыя тарыфы выклікалі меры ў адказ з боку Еўрапейскага Саюза і Канады, выклікаўшы асцярогі з нагоды поўнамаштабных гандлёвых войнаў з блізкімі партнёрамі ЗША.
Інцыдэнт з дывановай дарожкай выклікаў абмеркаванні ў сацыяльных сетках і СМІ, дзе яго інтэрпрэтавалі як магчымы дыпламатычны сігнал у кантэксце цяперашніх гандлёвых спрэчак паміж ЗША і Канадай.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары