БЕЛ Ł РУС

ЗША прыпыняе фінансаванне «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» з 1 красавіка?

17.03.2025 / 16:12

Nashaniva.com

Абноўлена

Медыя, якія ўваходзяць у карпарацыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», прыпыняюць атрымліваць фінансаванне з 1 красавіка 2025 года — пра такое рашэнне кажуць супрацоўнікі расійскай службы. Пра беларускую службу пакуль невядома.

Першапачаткова канал «Можем объяснить», паведамляў пра спыненне працы рэдакцый з 1 красавіка. Пазней аўтары ўдакладнілі, што гаворка пра спыненне фінансавання. Аб гэтым кіраўніцтву «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» паведамілі на нарадзе ў панядзелак.

«Да канца сакавіка рэдакцыя працуе, пасля гэтага фінансаванне праектаў спыняецца», — паведаміў адзін з суразмоўцаў «МО».

Беларуская служба «Радыё Свабода» пакуль не каментавала сітуацыю.

Па рашэнні адміністрацыі Трампа ўжо спыніў працу «Голас Амерыкі»: супрацоўнікаў, пачынаючы з выхадных, перасталі пускаць на працоўныя месцы.

Як самі супрацоўнікі рэдакцый паведамілі ў асабістых сацсетках, сёння ім прыйшло апавяшчэнне аб разрыве кантрактаў з 31 сакавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула