Маск спадзяецца паслаць ракету на Марс ужо ў наступным годзе
17.03.2025 / 18:17
Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск заявіў, што хоча адправіць ракету на Марс у наступным годзе, а пачаць пілатаваныя палёты — ужо ў 2029-м. Пра гэта ён напісаў у сваёй сацсетцы X раніцай у суботу, 15 сакавіка.
Ілан Маск. Фота: Getty Image
У сваім пасце Ілан Маск адзначыў, што хоча адправіць ракеты на Марс да канца 2026 года. У прыватнасці, ён напісаў пра тое, што ягоная кампанія SpaceX плануе запусціць свой касмічны карабель Starship з чалавекападобным робатам Optimus, створаным Tesla.
Optimus, таксама вядомы як Tesla Bot, — чалавекападобны робат, які распрацоўваецца кампаніяй Маска. 170-сантыметровы андроід задуманы для выканання «небяспечных, паўтаральных і сумных задач», гаварылася ў яго прадстаўленні ў 2021 годзе.
Ілан Маск і раней быў вядомы тым, што вызначаў празмерна аптымістычныя тэрміны. Але калі высадка ў наступным годзе сапраўды пройдзе паспяхова, то Маск кажа, што хоча пачаць адпраўляць людзей на Марс ужо ў 2029 годзе, хоць, з ягоных слоў, больш імаверна, што гэта адбудзецца ў 2031 годзе.
Па словах Маска, ягоная прамежкавая мэта — «зрабіць так, каб кожны мог адправіцца на Марс, калі захоча», а канчатковая — «ператварыць Марс у цывілізацыю, якая самападтрымліваецца».
Для рэалізацыі сваіх мэтаў SpaceX неабходна даказаць надзейнасць, бяспеку і здольнасць Starship да складанай дазапраўкі на арбіце, якая крытычна важная для далёкіх касмічных пералётаў. Пакуль што, нягледзячы на тое, што ў ходзе шматлікіх выпрабавальных палётаў прататыпа Starship былі дасягнутыя пэўныя поспехі, уключаючы выхад у космас, кампанія сутыкнулася і з няўдачамі.
У сакавіку гэтага года адбыўся чарговы інцыдэнт, калі ракета Starship выбухнула пасля ўзлёту, што стала другім няўдалым запускам у гэтым годзе.
Чытайце таксама:
Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА
Starship паляціць на Марс ужо ў наступным годзе
Карабель Starship выбухнуў падчас сёмага тэставага палёту
Тэхналагічны прарыў SpaceX: ракета-носьбіт вярнулася на стартавы комплекс
SpaceX упершыню паспяхова вярнула на Зямлю шматразовы паскаральнік самай цяжкай ракеты «Старшып»