Свет2222

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА

Падчас інаўгурацыі Дональда Трампа адным з па-сапраўднаму шчаслівых і задаволеных людзей выглядаў член ягонай каманды, мультымільярдэр Ілан Маск. Увогуле ён вядомы сваімі экстравагантнымі паводзінамі, але ўсё адно многіх здзівіў.

Скрыншот з відэа

Маск выступіў на прэзідэнцкім парадзе Трампа ў Вашынгтоне. Ён танцаваў, крычаў ад радасці, а ў пэўны момант выдаў нават прывітальны жэст, падобны да нацысцкага.

Такім жэстам раней у ЗША суправаджалі клятву вернасці ЗША. У 1942 годзе яго замянілі жэстам рукі на сэрца.

«Дзякуючы вам будучыня цывілізацыі забяспечаная. У нас будуць бяспечныя гарады — нарэшце бяспечныя межы, разумныя выдаткі. Базавыя рэчы. І мы адправім DOGE на Марс!» — сказаў Маск падчас сваёй прамовы, адзначыўшы, што «так адчуваецца перамога».

Ён таксама паабяцаў, што амерыканскія астранаўты ўпершыню ў гісторыі паставяць сцяг на іншай планеце.

«Павінны быць натхняльныя рэчы, павінны быць рэчы, якія робяць цябе шчаслівым, каб прачынацца і глядзець у будучыню», — адзначыў бізнэсовец, які цяпер будзе працаваць у створаным Трампам Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада ЗША.

Падчас сваёй эмацыйнай прамовы ён абяцаў «ірваць задніцу» дзеля грамадзян краіны, сказаўшы: «Дзякуй, што зрабілі гэта магчымым».

Каментары22

  • alex
    20.01.2025
    а в германии времен гитлера Zиговали под какие то другие речевки?)
    вот только не надо этих отбеливаний и словесных манипуляций,ради бога.
    все адекватные люди уже давно знают кто он такой и какие у него интересы.
    Zиганул он(два раза) так смачно что показалось на секунду что на сцену сейчас выбегут путлер,трамп и гитлер.
  • Таксама пачыналі нацыя-сацыялісты Нямеччыны ў 1930х
    20.01.2025
    Цяпер гэты абкурыш можа паліць траву ды zігаваць, бо дорваўся да ўлады, бо галоўных ворааў - геяў - яны ўжо абвясцілі па-за законам.
  • Ё
    21.01.2025
    Таксама пачыналі нацыя-сацыялісты Нямеччыны ў 1930х, Якія нафіг геі ? Каго і дзе яны абвясцілі ? У Трампа куча геяў была ў былым урадзе і будзе некалькі зараз.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

Віцебскі малалетка вучыўся ў Маскве, але краў на радзіме. Потым наняўся ваяваць супраць Украіны. Чым скончылася?5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вытворчасці каўчуку ў Тальяці3

«Першы аўтобус за 80 рублёў». Як беларусы вяртаюцца дадому з Польшчы перад першым Вялікаднем2

Дураў заявіў, што Telegram будзе адаптавацца да блакаванняў у Расіі10

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts7

У Беластоку кліент пагражаў беларускаму таксісту з-за акцэнту. Справай зоймецца пракуратура1

Беларуска просіць чыгунку зрабіць жаночыя купэ — яна нарвалася ў дарозе на сэксуальна заклапочанага мужчыну29

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй4

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць