БЕЛ Ł РУС

У 10% правераных беларускіх крам прадавалі няякасную бульбу

17.03.2025 / 18:30

Nashaniva.com

З 10 па 14 сакавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ва ўзаемадзеянні з аблвыканкамамі, Мінскім гарадскім і раённымі выканаўчымі камітэтамі правяраў наяўнасць у продажы ў крамах магазінах. Усяго было праверана 437 магазінаў, паведамляе прэс-служба МАРГ.

«У 3% аб'ектаў бульба адсутнічала (машына з прадукцыяй была ў дарозе, тавар быў вернуты пастаўшчыку з прычыны нізкай якасці і г.д.). У 10% аб'ектаў да рэалізацыі прапаноўвалася бульба, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства (з механічнымі пашкоджаннямі, закранутая паршой, мокрай, сухой, кальцавой гнілатой, пазелянелая на плошчы больш за 1/4 паверхні, дробнай каліброўкі і іншае)», — адзначае прэс-служба міністэрства.

У канцы лютага з-за праблемаў з бульбай крытыкаваў урад Аляксандр Лукашэнка. Ён абурыўся адсутнасцю дастатковай колькасці бульбы ў краіне і ростам цэн на яе.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў, што людзям павінны быць па кішэні бульба, цыбуля і капуста, але не авакада

У Беларусі пачнуць выпускаць сухія вінаградныя віны са сваёй сыравіны

Галоўчанка: Беларусы за апошнія 10 гадоў сталі есці менш бульбы

Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год

Каментары да артыкула