БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

17.03.2025 / 19:49

Nashaniva.com

Сёння каля 13:20 у Баранавічах сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама. У выніку два чалавекі былі шпіталізаваныя.

Аўтамабіль ВАЗ пад кіраваннем 62-гадовага мужчыны рухаўся па вуліцы Брэсцкай у напрамку Слонімскай шашы. Паблізу дома №285 кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу руху і здзейсніў сутыкненне з сустрэчным аўтамабілем Ford пад кіраваннем 64-гадовага кіроўцы.

Пасля таго ВАЗ, аднак, не спыніў рух і сутыкнуўся з прыпаркаванай машынай Opel, якая ад удару адкацілася назад і сутыкнулася з таксама прыпаркаваным Renault.

У выніку кіроўца і 35-гадовы пасажыр аўтамабіля ВАЗ дастаўленыя ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула