Як і дзе адзначыць Дзень Волі за мяжой. Спіс мерапрыемстваў
22.03.2025 / 9:52
Святлана Ціханоўская апублікавала ў сваім тэлеграм-канале спіс мерапрыемстваў да Дня абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка, у якіх можна ўзяць удзел на эміграцыі. Адзначыць масава галоўнае беларускае грамадскае свята ў Беларусі небяспечна.
«25 сакавіка беларусы па ўсім свеце адзначаць 107 год са дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі! Да гэтай знакавай даты ў розных краінах адбудуцца імпрэзы, акцыі і сустрэчы, прысвечаныя гісторыі і сучаснасці Беларусі, — каб сабраць нашых людзей разам, ушанаваць спадчыну БНР і выказаць еднасць. Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай сабрала спіс мерапрыемстваў», — гаворыцца ў звароце.
22 сакавіка
Кракаў, 17:30-19:30, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)
Палітычны клуб «Пасяджэнне Рады БНР»;
Прага, 14:00, Альшанскія могілкі (збор каля праваслаўнай капліцы)
Ушанаванне памяці Прэзідэнтаў Рады БНР;
Эдмантан, 13:00, 3221 Buena Vista Road, Sir Wilfrid Laurier Park, Edmonton
Святочная імпрэза да Дня Волі і Гукання Вясны;
Таронта, 15:00, Шэсце па Bloor St. ад Jane да Беларускага Цэнтра
Шэсце і ўрачыстая праграма ў Беларускім Цэнтры;
23 сакавіка
Вільня, 12:00, Baltasis tiltas
Святочны сплаў на байдарках.
Беласток:
10:00, Царква Святога апостала Іаана Багаслова, ul. Zbigniewa Herberta 1
Малебен за беларускі народ;
15:30, plac przy restauracji Żubrowisko, ul.Rynek Kosciuszki 10
Мітынг і канцэрт;
Варшава, 13:00, ад plac Trzech Krzyży да plac Zamkowy
Марш з нагоды Дня Волі;
Познань, 14:00, ад plac Adama Mickiewicza і ідзем да plac Wolności. Марш;
Кракаў, 16:00-18:00, ul. Mikołajska 4/6 (Прастора)
Лекцыя «Спробы стварэння ўзброеных сілаў БНР»;
Чыкага, 15:00-19:00, The Mathew Bieszczat Volunteer Resource Center 6100 N Central Ave, Chicago
Святкаванне Дня Абвешчання Незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі
Ралі, 12:00-13:00, Moore Square (201 S Blount St, Raleigh, NC 27601)
Марш да Дня Волі;
24 сакавіка
Вільня, 18:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)
Віктарына «Што ты ведаеш пра дзеячоў БНР?»
Белв’ю, 15:00, Kelsey Creek Park
Святочная імпрэза «Гуканне Волі»;
25 сакавіка:
Вільня:
9:00-9:30, Gedimino pr. 53 (флагшток з боку ракі).
Узняцце бел-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літоўскай Рэспублікі з удзелам Святланы Ціханоўскай і дэпутатаў Сейма Літвы;
10:00, Алея Беларускай дэмакратыі каля Сейма Літоўскай Рэспублікі
Вольны бчб-аўтапрабег;
11:00 — Могілкі Росы
Акцыя памяці: ускладанне кветак і знічак да магіл Луцкевічаў і ў капліцу Кастуся Каліноўскага, экскурсія;
18:00, Лукішская плошча
Мітынг і марш да амбасады Беларусі;
19:15, Амбасада Беларусі
Падвязванне стужачак, запальванне знічак. Вольны мікрафон;
20:00, Bokšto g. 2 (Карчма 1863)
Нефармальны працяг святкаванняў;
Каўнас, 13:45, Петрашунскія могілкі
Ускладанне кветак і запальванне знічак на надмагіллі Клаўдзія Дуж-Душэўскага;
Беласток:
16:30, Парк Konstytucji 3 Maja
Забег свабоды;
18:30, Канцэртны зал Комплексу музычных школ, ul.Podleśna 2
Урачысты канцэрт.
Лодзь
18:00. Kino-Galeria Charlie, ul. Piotrkowska 203/2050
Фільм «Беларусь 23.34» (Таня Свірэпа і Мартай Паўловіч-Бобак). Фільм расказвае гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі. Дваццаць пяць чалавек дзеляцца ў фільме сваім досведам затрыманняў і катаванняў у перыяд з жніўня па снежань 2020 года, апісваюць, як яны адчуваюць сябе цяпер і якія змены заўважаюць у беларускім грамадстве.
Фільм на рускай і беларускай мовах з польскімі субтытрамі.
Уроцлаў, 18:00, Plac Wolności — Rynek
Марш і акцыя;
Кракаў, 18:00-19:30, Plac wielkiej armii Napoleona
Марш і мітынг;
Лімасол, 20:30, Rialto Theatre, Rialto Andrea Drousioti 19, Platia Iroon, 3040 Limassol
Паказ стужкі «Чарнобыльская малітва»;
27 сакавіка
Прага, 19:30, České muzeum hudby (Czech Museum of Music), Karmelitská 388/2
Канцэрт да Дня Волі;
29 сакавіка
Філадэльфія, 16:00-22:00, Associated Polish Home — Dom Polski 9150 Academy Rd
Святкаванне Дня Волі;
30 сакавіка
Кёльн, 13:30-16:00, Heumarkt
Акцыя.
Спіс будзе дапаўняцца.