БЕЛ Ł РУС

ХАМАС пацвердзіў гібель прэм'ера Газы і чатырох лідараў руху

18.03.2025 / 21:37

Nashaniva.com

Палесцінскі рух ХАМАС пацьвердзіў гібель прэм'ер-міністра ўрада сектара Газа Ісама ад-Даліса, а таксама яшчэ чатырох прадстаўнікоў руху ў выніку бамбаванняў сэктара, праведзеных ізраільскімі ВПС мінулай ноччу. Пра гэта паведаміў тэлеканал Al Arabiya.

Фота: Jehad Alshrafi / AP

Паводле наяўнай інфармацыі, ХАМАС прызнаў, што падчас налёту ВПС Ізраіля на тэрыторыю анклава былі забітыя член палітбюро руху Ясір Харб, кіраўнік службы ўнутранай бяспекі руху Бахджат Абу Султан, намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў ва ўрадзе ХАМАС у Газе Махмуд Абу Ватфа і намеснік міністра юстыцыі сектара Ахмед Аль-Хата.

ЦАХАЛ 18 сакавіка паведаміў пра нанясенне маштабных удараў па аб'ектах, якія належаць палесцінскаму руху ХАМАС.

Чытайце таксама:

Ізраіль аднавіў удары па аб'ектах ХАМАС у сектары Газа

ЗША наносяць авіяўдары па паўстанцах-хусітах у Емене пасля загаду Трампа

Ізраіль лабіруе захаванне расійскіх вайсковых баз у Сірыі

Каментары да артыкула