Свет1212

Ізраіль лабіруе захаванне расійскіх вайсковых баз у Сірыі

Ізраільскі бок зацікаўлены ў саслабленай і дэцэнтралізаванай Сірыі, а важным фактарам, што спрыяе гэтаму, можа стаць захаванне ў краіне расійскіх вайсковых баз — вайскова-марской базы ў Тартусе і авіябазы Хмеймім у Латакіі. Пра гэта паведамляе Reuters, спасылаючыся на дасведчаныя крыніцы.

Фота: AP Photo/Leo Correa

Паводле звестак агенцтва, Ізраіль актыўна лабіруе гэтую ідэю ў ЗША, разглядаючы расійскую прысутнасць як супрацьвагу росту ўплыву Турцыі ў рэгіёне. Узмацненне Анкары, як лічаць у Тэль-Авіве, стварае сур'ёзную пагрозу бяспецы яўрэйскай дзяржавы.

Крыніцы агенцтва адзначаюць, што напружанасць паміж Ізраілем і Турцыяй рэзка ўзмацнілася падчас канфлікту ў Газе, што стала дадатковым фактарам занепакоенасці Ізраіля.

Па словах ізраільскіх чыноўнікаў, новыя ісламісцкія ўлады Сірыі, якія падтрымліваюцца Анкарой, уяўляюць непасрэдную пагрозу ізраільскім межам.

Ізраіль прадставіў сваю пазіцыю Вашынгтону ў лютым, давёўшы аргументы да ведама найвышэйшых службовых асоб адміністрацыі ЗША і Кангрэса. Пра гэта паведамілі тры амерыканскія крыніцы і яшчэ адзін чалавек, знаёмы з ходам перамоў.

Падчас гэтых сустрэч ізраільскія афіцыйныя асобы падкрэслілі пазітыўны аспект працяглай прысутнасці Расіі ў Сірыі, што выклікала здзіўленне ў некаторых прадстаўнікоў амерыканскага боку. Некаторыя ўдзельнікі перамоў выказалі меркаванне, што Турцыя, будучы членам НАТА, з'яўляецца больш прыдатным гарантам бяспекі ў рэгіёне. Аднак, як сцвярджаюць крыніцы, Ізраіль катэгарычна не пагадзіўся з гэтым сцвярджэннем і настойваў на сваім бачанні сітуацыі.

«Ізраіль больш за ўсё баіцца, што Турцыя возьме пад абарону новы ісламісцкі парадак у Сірыі, які з часам можа ператварыцца ў апорную базу для ХАМАС і іншых радыкальных груповак», — заявіў Арон Лунд, аналітык амерыканскага даследчага цэнтра Century International.

Паводле даных крыніц, пакуль незразумела, у якой ступені адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа гатовая разглядаць прапановы Ізраіля. У Вашынгтоне дагэтуль не далі выразных сігналаў пра сваю стратэгію ў дачыненні да Сірыі, у тым ліку датычна будучага санкцыйнага рэжыму і магчымага захавання амерыканскага вайсковага кантынгенту ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.

Рэжым Башара Асада, які кіраваў перад тым у Сірыі дзясяткі гадоў, абрынуўся у снежні мінулага года ў выніку наступу паўстанцкіх сіл, ключавую ролю ў якіх адыграла групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам». Часовым сірыйскім прэзідэнтам стаў Ахмед Аль-Шараа, вядомы таксама як Абу Мухамед аль-Джулані. Сам Асад уцёк у Расію.

Цяпер на тэрыторыі Сірыі знаходзяцца дзве расійскія вайсковыя базы — у Тартусе і Хмейміме, якія Масква атрымала ў арэнду тэрмінам на 49 гадоў у 2017 годзе.

Каментары12

  • Acab
    01.03.2025
    Какыта, какыта!
  • Ботам
    01.03.2025
    Acab, Рускі бот, тут водкі няма, з Ізраілем і Трампам мы вырашым дакладна без цябе і тваёй Расіі.
  • Одна шайка
    01.03.2025
    Трамп лоббирует интересы путина, Израиль тоже решил подключиться.

Цяпер чытаюць

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам14

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская падсанкцыйная кампанія закупляе абсталяванне ў ЗША4

Трамп даручыў перагледзець санкцыйную палітыку ЗША

Пуцін і Трамп гаварылі праз тэлефон амаль 2,5 гадзіны16

Інстаграм Вольгі Карач і суполку брэсцкіх таксістаў дадалі да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»2

У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з сям'ёй і не з'яўляецца на працы4

«Пул першага» адказаў Украіне на «таракана» 9

«Ён у сейфе ў бяспецы». Ці ўдалося за год прадаць скандальны гадзіннік Франака Вячоркі?14

На фабрыцы ў Слуцку загінуў электраманцёр: яго збіў недасведчаны кіроўца пагрузчыка

Пуцін: Не слухайце Пяскова, у яго праца такая2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам14

Муж галоўнай гераіні прапагандысцкага фільма БТ скончыў жыццё самагубствам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць