БЕЛ Ł РУС

Якія назвы вуліц самыя папулярныя ў Беларусі?

18.03.2025 / 22:1

Nashaniva.com

Дзяржаўны камітэт па маёмасці вывучыў рэестр вуліц і дарог і паведаміў, якія назвы вуліц у Беларусі найбольш распаўсюджаныя. Асаблівых нечаканасцяў у гэтым няма. 

Паводле чыноўнікаў, практычна ў кожным населеным пункце можна сустрэць вуліцу з назвай Цэнтральная, яна і ёсць самая папулярная.

Увогуле ж, згодна з рэестрам вуліц і дарог адраснай сістэмы Рэспублікі Беларусь усе Цэнтральныя, Садовыя, Лясныя, Маладзёжныя, Палявыя, Школьныя, Лугавыя, Савецкія, Новыя і Зялёныя складаюць траціну ўсіх вуліц (20,2 тысяч з 65,7 тысяч).

У гонар Якуба Коласа ў Беларусі названыя 234 вуліцы, у гонар Янкі Купалы — 245.

Пералічваюцца ў публікацыі і некалькі крэатыўных падыходаў да называння вуліц у пэўных населеных пунктах. 

Так, незвычайныя мастацкія назвы падавалі вуліцам у квартале жылой забудовы Мінска «Зялёная Гавань»: яны там называюцца Кляновая Алея, Бярозавы Гай, Сярэбраны Лес, Сонечныя Палі.

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі Камень» утвораныя «каменныя» вуліцы: Агатавая, Аметыставая, Гранатавая, Жамчужная, Ізумрудная, Сапфіравая, Тапазавая, Нефрытавая.

Чытайце таксама:

Даследаванне выявіла ў Гродне 285 варожых Беларусі назваў вуліц. Вось як прапануюць іх перайменаваць

Кожная шыльда — рэклама. Колькі давядзецца жыхарам «Мінск-Свету» плаціць за «Пекін», «Польку» і іншыя назвы?

У Мінску прыбралі плакат з памылкамі пра Мікалая Альшэўскага

У цэнтры Мінска павесілі плакат з героем вайны Альшэўскім. Але не тым Альшэўскім ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула