13 лютага пра памылкі на плакаце ў цэнтры Мінску паведаміла «Наша Ніва».

На адным з прыпынкаў на праспекце Незалежнасці ў Мінску ўсталявалі плакат, прысвечаны ўраджэнцу Кіеўшчыны Мікалаю Міхайлавічу Альшэўскаму, удзельніку вызвалення Беларусі ў Другую сусветную вайну, Герою Савецкага Саюза. У Мінску ў яго гонар названая вуліца.
Але зрабілі дзве памылкі: няправільна пазначылі гады жыцця Альшэўскага і выкарысталі не яго фота.
Партрэт, які трапіў на плакат, насамрэч фотаздымак Аляксандра Васільевіча Альшэўскага, ураджэнца Краснаярскага края, які асаблівага дачынення да Беларусі не меў, перажыў вайну і памёр у 1973 годзе ў Крыме. Ён таксама быў Героем Савецкага Саюза, аднак свае подзвігі здзейсніў не ў Беларусі, а ў Польшчы ў 1945 годзе.
Сёння плакат прыбралі. У «Мінскрэкламе» адказалі, што адбылася «тэхнічная памылка».
«Адбылася тэхнічная памылка — у дадзены лайтбокс была ўсталяваная першапачатковая, перададзеная нам інфармацыя пра Мікалая Альшэўскага, а не другі варыянт, з унесенымі праўкамі, прадстаўлены «Мінскрэкламай»».
Каментары