Беларускія вялікія арляцы вяртаюцца на радзіму
18.03.2025 / 22:56
12 сакавіка першай вярнулася ў Беларусь самка вялікага арляца Альжуся. Сёлета яна ўсталявала свой асабісты рэкорд па тэрміне вясновай міграцыі. Раней яна заўсёды на пару дзён адставала ад самца Блонда, піша «Дзікая прырода побач».
Фота Валера Дамброўскага
На жаль, перадатчык Блонда маўчыць з лістапада мінулага года, і ёсць усе падставы лічыць, што ён загінуў на месцы зімоўкі ў дэльце ракі Аксіяс (Грэцыя).
Альжуся — доўгажыхарка сярод пазначаных перадатчыкамі беларускіх арляцоў. За 7 гадоў жыцця з дэвайсам на спіне гэтая птушка выгадавала 5 птушанят.
Цяпер таксама мігруюць арляцы Лан, Лана, Ждан, Ждана і Тур. Ад астатніх навін пакуль няма.
Вялікі арлец уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі і мае статус віду, які знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення. Беларуская папуляцыя другая па памерах у свеце пасля расійскай.
Чытайце таксама:
Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра