БЕЛ Ł РУС

Пракапеня прадаў крыптабіржу Currency з беларускімі каранямі інвестарам

19.03.2025 / 8:59

Nashaniva.com

Інвестыцыйная кампанія VP Capital, якая належыць беларускаму прадпрымальніку Віктару Пракапеню, прадала крыптабіржу Currency.com групе інвестараў, прадстаўленых кампаніяй CXNEST Ltd, піша Office.life са спасылкай на Tradingview.

Гэтая кампанія была зарэгістравана ў кастрычніку 2023 года на Кіпры. Перамовы аб продажы працягваліся 18 месяцаў, а сума здзелкі не раскрываецца.

Прадстаўнік CXNEST Ltd Канстанцін Анісімаў адзначыў, што яны бачаць значны патэнцыял у развіцці платформы і плануюць інвеставаць у маштабнае пашырэнне яе магчымасцяў і каманды. Змена ўласнікаў крыптабіржы не паўплывае на яе працу, і карыстальнікі Currency.com працягнуць карыстацца бесперабойным доступам да платформы. 

Здзелку ўхвалілі 28 дзяржаўных рэгулятараў у ЗША і Камісія па фінансавых паслугах Гібралтара. Currency.com атрымала ліцэнзію Гібралтара ў 2020 годзе і выйшла на амерыканскі рынак у 2022-м. ​

У 2022 годзе VP Capital вылучыла з структуры Currency.com беларускае падраздзяленне, якое стала асобнай кампаніяй пад назвай «Дзеньгі Ком». У 2023 годзе гэтая кампанія была прададзена групе беларускіх прадпрымальнікаў. ​Гэтая здзелка азначае завяршэнне выхаду VP Capital з крыптапраектаў. Раней, у 2021 годзе, кампанія выкупіла долі партнёраў у праектах Capital.com і Currency.com, пасля чаго ў 2022 годзе прадала сваю долю ў кампаніі Banuba менеджменту кампаніі. ​

Чытайце таксама:

Топ-менеджмент Banuba выкупіў долю ў Віктара Пракапені 

Як Віктара Пракапеню прынялі ў рэстаране за афіцыянта

Каментары да артыкула