БЕЛ Ł РУС

Салігорцы рамантавалі дах і знайшлі спраўны «парабелум», які схавалі 60 гадоў таму

19.03.2025 / 16:57

Nashaniva.com

У скрутку на гарышчы ляжаў легендарны пісталет 1940 года выпуску.

Скрыншот відэа МУС

У Салігорскім раёне падчас рамонту даху дома знайшлі пісталет сістэмы «Борхардт-Люгера», які быў выпушчаны ў 1940 годзе.

Іржавы «парабелум» у баявым стане ляжаў у скрутку разам з патронам. Па версіі сілавікоў, пісталет схавалі на даху пры будаўніцтве дома больш за 60 гадоў таму. Ягоных уладальнікаў ужо дзесяць гадоў як няма сярод жывых.

Салігорцы паведамілі пра знаходку ў міліцыю, сілавікі канфіскавалі пісталет і патрон. 

«Парабелум» быў адным з самых папулярных пісталетаў у першай палове XX стагоддзя, яго актыўна выкарыстоўвалі падчас Першай і Другой сусветных войнаў.

Чытайце таксама:

Вясковец стрэліў сабе ў галаву, праспаў палову сутак — і выжыў

У Смаргоні двое падлеткаў паспрачаліся на стадыёне — скончылася стрэлам у вока

Вынеслі прысуд мужчыну, які страляў па падлетках у Смаргоні

«Стрэліць з разабранага пісталета немагчыма». Belpol ацаніў версію пра гібель міліцыянераў у Віцебску падчас чысткі зброі

Каментары да артыкула