У Смаргоні двое падлеткаў паспрачаліся на стадыёне — скончылася стрэлам у вока
У студзені двое смаргонскіх школьнікаў паспрачаліся на школьным стадыёне. Пасля абмену словамі адзін з іх стрэліў з пісталета з пластыкавымі кулямі ў іншага і пашкодзіў таму вока, прычыніўшы «менш цяжкія цялесныя пашкоджанні», піша раённая газета «Светлы шлях».

Фота ілюстрацыйнае
Таксама ў той жа Смаргоні ў студзені іншы школьнік абрабаваў дзве незачыненыя машыны, выкраўшы з іх каля 300 рублёў для куплі сабе чыпсаў, напояў і шаурму.
Абодва хлопцы, нягледзячы на ўчыненыя злачынствы, яшчэ не дасягнулі ўзросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць, таму адносна іх на працягу 12 месяцаў будуць толькі праводзіць «індывідуальную прафілактычную работу».
Каментары