БЕЛ Ł РУС

Два замежныя банкі ўвядуць абмежаванні для беларусаў

19.03.2025 / 17:50

Nashaniva.com

Нямецкі Deutsche Bank і казахстанскі Home Credit Bank папярэдзілі пра абмежаванні для грамадзян Беларусі і Расіі. На гэта звярнуў увагу партал banki24.

Фота ілюстрацыйнае

Deutsche Bank разаслаў інфармацыю пра абмежаванні на плацяжы па сетцы контрагентаў. Банк папярэдзіў, што «больш складанае і абмежавальнае глабальнае санкцыйнае асяроддзе» стварае рост рызыкі для бізнэсу, звязанага з Беларуссю і Расіяй.

У выніку з улікам складанасці санкцый і звязанай з імі высокай рызыкай ён не зможа ажыццяўляць аперацыі, якія тычацца гэтых дзвюх краін.

Нямецкі банк просіць контрагентаў устрымацца ад правядзення аперацый з Беларуссю і Расіяй праз групу Deutsche Bank. З 21 сакавіка банк, як правіла, будзе адхіляць такія транзакцыі незалежна ад валюты.

Што тычыцца казахстанскага Home Credit Bank, то ён зрабіў больш строгімі ўмовы пераводаў у далярах і еўра для Беларусі і Расіі. У банку ўдакладнілі, што 17 сакавіка ўступілі ў сілу новыя правілы для пераводаў у названых валютах, што выклікана зменамі ва ўмовах працы міжнародных партнёраў.

Абмежаванні тычацца плацяжоў у еўра і далярах, калі адпраўнік — грамадзянін Беларусі ці Расіі без ДНЖ або дазволу на часовае пражыванне (ДЧП) альбо калі дырэктар або заснавальнік кампаніі — грамадзянін гэтых краін без ДНЖ або ДЧП. Яшчэ адзін выпадак: калі канчатковы атрымальнік плацяжу знаходзіцца ў Беларусі ці Расіі.

Чытайце таксама:

Турчын: У Беларусі не будуць бяздумна займацца эмісіяй грошай

Беларусы могуць забараніць сабе браць крэдыты — як гэта працуе

Касы самаабслугоўвання патрабуюць беларусаў сканаваць адразу два коды. Што адбываецца?

Каментары да артыкула