Грамадства

Беларусы могуць забараніць сабе браць крэдыты — як гэта працуе

Махляры спачатку прымушаюць людзей афармляць банкаўскія пазыкі, а потым забіраюць у іх грошы. Каб пазбегнуць падману і фінансавай пасткі, важна памятаць адну простую рэч, піша Tochka.by.

Банкаўскія работнікі і супрацоўнікі праваахоўных органаў ніколі не тэлефануюць людзям, асабліва з замежных нумароў або ў Viber, з прапановай, патрабаваннем ці пагрозай узяць крэдыт. Тым больш аформіць яго тэрмінова, і не адзін, а некалькі.

Аднак паколькі памяць можа падвесці любога чалавека, асабліва ў стрэсавых сітуацыях, лепш дзейнічаць наперад.

Напрыклад, чалавек можа забараніць сабе браць пазыкі. Прынцып гэтага падобны да самаблакавання ад наведвання ігральных устаноў.

Нават калі такая забарона — законная і тэхнічна простая — не спрацуе на 100%, яна ўскладніць жыццё махлярам і не дасць ім так лёгка дабрацца да вашага кашалька.

Як працуе самазабарона на крэдыты

Кожны дзеяздольны паўналетні беларус мае магчымасць абмежаваць сябе ў атрыманні пазык.

Так, падобная блакіроўка дзейнічае ў Беларусбанку для кліентаў гэтай фінансавай арганізацыі. Робіцца яна менавіта «з мэтай мінімізацыі махлярскіх дзеянняў і выключэння верагоднасці афармлення крэдытаў трэцімі асобамі».

Па жаданні кліента банк заблакуе яму падачу заяўкі на афармленне пазыкі і заключэнне крэдытнай дамовы.

Як усталяваць самазабарону на крэдыты

Блакіроўка будзе даступная, калі грамадзянін падасць заяву.

Зрабіць гэта можна ў аддзяленні фінансавай арганізацыі або праз інтэрнэт — па каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (ДБА).

У згаданым Беларусбанку самазабарону можна аформіць і ў мабільным банкінгу. Для гэтага трэба адкрыць дадатак банка на тэлефоне і перайсці па ўкладках:

«Фінансы» — «Крэдыты» — «Замовіць даведку» — «Спажывецкія крэдыты».

У апошнім раздзеле выбірайце «Заяву на блакіроўку аперацый афармлення крэдыту».

Тут даступныя два варыянты:

частковая блакіроўка — яна распаўсюджваецца на афармленне заяўкі і заключэнне дагавора праз ДБА.

поўная блакіроўка — яна дзейнічае як для заяў на крэдыт, пададзеных дыстанцыйна, так і для тых, што афармляюцца ў аддзяленнях банка.

Важныя дэталі самазабароны на крэдыты

Банкі афармляюць блакіроўку толькі па крэдытах на спажывецкія патрэбы і авердрафтах.

Для іншых відаў пазык зрабіць гэта немагчыма.

Калі кліент пажадае адмяніць дзеянне самазабароны, падаць заяву на яе адкліканне можна толькі непасрэдна ў аддзяленні банка.

Гэта таксама робіцца для мінімізацыі махлярскіх дзеянняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць