Дзяржынск праз аварыю застаўся без гарачай вады і ацяплення
19 сакавіка Дзяржынск застаўся без гарачай вады і ацяплення праз аварыю на цэнтральнай магістралі. Аварыя адбылася сёння каля 13: 30, паведамляе dzr.by.
Паведамляецца, што вядуцца рамонтныя работы. З-за іх гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне прыйшлося адключыць ва ўсім горадзе. Давялося таксама перакрыць рух на некаторых вуліцах.
Гэта ўжо другая аварыя ў раёне за апошнія два тыдні. 4 сакавіка з-за прарыву вадаправода без вады засталася частка Фаніпаля і дзве вёскі.
Чытайце таксама:
«Камусьці будуюць фантаны, а ў нас няма дарог!» Абураныя жыхары Фаніпаля звярнуліся да Турчына
У Баранавічах паставілі вялікі помнік мясарубцы
Пашкоджанне вадаправоднай сеткі на ўсходзе Мінска лакалізаванае