БЕЛ Ł РУС

Будаўніка, які доўгі час жыў у Расіі, асудзілі ў Віцебску за палітыку. А цяпер абвясцілі «тэрарыстам»

20.03.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Суд над Максімам Старасценкам скончыўся месяц таму, але ягоная асоба стала вядомая толькі цяпер.

Максім Старасценка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Максіму Старасценку 37 гадоў. Ён з Віцебска. Некалькі гадоў Максім працаваў у Расіі, збольшага ў будаўнічых арганізацыях. Жыў ён у Маскве.

Хлопец займаецца спортам і любіць падарожнічаць. Таксама цікавіцца музыкай розных стыляў, часта хадзіў на канцэрты.

Апошні раз ён быў анлайн у верасні 2024 года.

Максіма асудзілі 20 лютага 2025 года ў Віцебскім абласным судзе. Яго вінавацілі ў «распальванні варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «навучанні або падрыхтоўцы асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках або фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні масавых беспарадкаў» (ч. 3 арт. 293 КК). Яму пагражала да пяці гадоў зняволення.

У выніку Старасценку прысудзілі тэрмін у калоніі, але невядома, які канкрэтна.

А цяпер КДБ уключыў хлопца ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Распавядаем, што за новую зброю ўжылі ў Сербіі для разгону пратэстаў. Яна ўжо ёсць у Расіі

Яшчэ аднаго беларуса дэпартуюць з Расіі за ўдзел у пратэстах. Яго проста зараз вязуць да мяжы

Беларускі журналіст, якога ледзь не выслалі з Еўропы дадому, атрымаў статус уцекача ў Польшчы

Каментары да артыкула