БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя новыя дэталі перамоў Трампа і Зяленскага

19.03.2025 / 20:15

Nashaniva.com

Украіна ў цэлым падтрымлівае спыненне ўдараў па энергетыцы Расіі, але павінен быць такі ж узаемны крок і з расійскага боку, паведаміла «Суспільному» крыніца ў Офісе прэзідэнта Украіны.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Перамовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны доўжыліся амаль гадзіну.

Гэты час яны ўзгаднялі дэталі рэжыму цішыні ў небе, на моры і як можна дасягнуць цішыні на фронце. Зяленскі праінфармаваў аб сітуацыі на полі бою. Абмеркавалі і пытанне вызвалення палонных.

Трамп распавёў, пра што ён гаварыў з Пуціным у дачыненні да Украіны 18 сакавіка.

Крыніца «Суспільного» дадала, што Украіна ў цэлым падтрымлівае спыненне ўдараў па энергетыцы Расіі, але павінен быць такі ж узаемны крок і з расійскага боку.

Пасля завяршэння размовы з Зяленскім Трамп напісаў, што дыялог прыйшоў «вельмі добра».

18 сакавіка адбылася тэлефонная размова Трампа і Пуціна. Яе Трамп таксама вызначыў як «вельмі добрую і прадуктыўную». Паведамлялася, што Пуцін падтрымаў ідэю Трампа аб узаемнай адмове Расіі і Украіны на 30 дзён ад удараў па энергетычнай інфраструктуры і даў такую каманду вайскоўцам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула