БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»

20.03.2025 / 22:23

Nashaniva.com

19 сакавіка стала вядома, што 9 снежня 2024 года былога супрацоўніка мытні Дзмітрыя Скубілава ў закрытым рэжыме асудзілі па абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве (частка 1 артыкулу 356 КК). Канкрэтны прысуд быў невядомы, але ў анансаваным фільме АНТ яго назвалі.

Дзмітрый Скубілаў. Скрыншот з відэа

З фільма АНТ стала вядома, што Дзмітрый Скубілаў нарадзіўся ў 1975 годзе ў Астравецкім раёне. «Працяглы час» працаваў на Ашмянскай мытні, афармляў перамяшчэнне транспарту і грузаў.

Ён нібыта меў літоўскі ДНЖ, а ягоная сям'я жыла ў Вільні. Падчас паездак да сям'і яго нібыта і завербавалі літоўскія спецслужбы.

Пры гэтым улетку 2023 года супрацоўнікі літоўскай спецслужбы нібыта вырашылі праверыць Скубілава на паліграфе, пасля чаго ў кастрычніку таго ж года мужчыну прызналі ў Літве пагрозай нацыянальнай бяспецы, дэпартаваўшы ў Беларусь і забараніўшы ўезд назад у краіну, а таксама ў дзяржавы Шэнгена. Абскарджанне выніку не дало, а ўжо на тэрыторыі Беларусі мытніка затрымалі. 

Прысуд, вынесены Скубілаву на закрытым судзе — 9 гадоў зняволення са штрафам у 500 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

На АНТ знялі фільм пра мытніка, асуджанага за здраду дзяржаве

Аналітыка Андрэя Паротнікава прыгаварылі да 10 год зняволення

Гродзенца абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. На яго падаў заяву Азаронак

За «здраду дзяржаве» судзяць мытніка. Яму пагражае да 15 гадоў

Каментары да артыкула