БЕЛ Ł РУС

З-за пацяплення ў Мінскай вобласці будуць змяншаць тэмпературу ацяплення

21.03.2025 / 9:58

Nashaniva.com

Сіноптыкі прагназуюць істотнае пацяпленне.

У сувязі з гэтым сістэмы цеплазабеспячэння прадпрыемстваў ЖКГ Мінскай вобласці пераводзяцца на працу ў рэжыме «пратоплівання» — работа будзе ажыццяўляцца са зніжэннем параметраў цепланосьбіта згодна з тэмпературнымі графікамі, піша Kraj.by.

Гэта азначае, што цяпло працягне паступаць у батарэі ў кватэрах жыхароў, але яго тэмпература стане крыху ніжэйшай.

Пры тэмпературы паветра ў жылым памяшканні ніжэй за +18°С спажыўцам неабходна звяртацца ў арганізацыю жыллёва-камунальнай гаспадаркі праз службу 115.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула