БЕЛ Ł РУС

Намеснік міністра Казакевіч запэўнівае, што расійскага стэндапера ніхто не біў. І пагражае завесці крыміналкі за паклёп

21.03.2025 / 14:29

Nashaniva.com

«Сілавікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам».

Спіна расійскага стэндапера пасля сустрэчы з губазікаўцамі.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Генадзь Казакевіч выступіў з заявай наконт затрыманага і дэпартаванага расійскага стэндап-коміка.

Нагадаем, Арцемія Астаніна затрымалі ў мінскім аэрапорце. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа павезлі яго на беларуска-расійскую мяжу.

Падчас канваіравання машына з Астаніным заехала ў лес. Стэндапера вывелі з аўтамабіля і сталі збіваць тры чалавекі — яны ўжывалі дубінкі і электрашокер.

У Маскве дыягнаставалі ў коміка пералом пазванка, удары, а таксама выявілі праблемы з лёгкімі.

Аднак Генадзь Казакевіч запэўнівае, што ў адносінах затрыманага стэндапера ніхто не прымяняў сілу. Ён кажа, што сілавікі дзейнічалі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам.

За распаўсюд «хлуслівай» інфармацыі пра беларускую міліцыю ён пагражае завесці крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Беларускія сілавікі вывезлі затрыманага расійскага коміка ў лес і катавалі электрашокерам

Беларускія сілавікі зламалі рэбры і хрыбетнік коміку Астаніну падчас затрымання ў Беларусі

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку

Каментары да артыкула