Грамадства1212

Расійскага коміка затрымалі ў Беларусі за жарты пра ўдзельнікаў СВА. Беларускія сілавікі павесілі на коміка мясарубку

ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне 17 сакавіка ў Беларусі коміка Арцемія Астаніна. Днямі ў Расіі супраць яго завялі крымінальную справу за жарты. Беларускія сілавікі прычапілі на затрыманага стэндапера мясарубку — такія падарункі атрымалі расійскія маці загінулых ва Украіне, а комік пра гэта распавёў на канцэрце. 

На коміка Арцемія Астаніна завялі крымінальную справу за жарт пра мужчыну без ног, які «падарваўся на міне». 

Паводле расійскага СК, на канцэрце Астанін «выказваў негатыўныя і абразлівыя каментары на адрас удзельніка спецыяльнай ваеннай аперацыі». Справа расследуецца па артыкуле аб узбуджэнні нянавісці.

Крыміналку супраць коміка завялі, імаверна, праз жарт, у якім Астанін распавядае, як у пераходзе метро ён сутыкнуўся з мужчынам, які страціў ногі. Комік не згадвае вайну, але кажа, што мужчына без ног «на міне падарваўся».

Відэа ўжо выдалена з ютуба. Увагу на яго звярнулі ўвагу z-актывісты, якія абвінавацілі Астаніна ў глумленні «над інвалідам, які, магчыма, страціў свае ногі ў зоне спецаперацыі».

Сам комік заявіў, што пажартаваў пра «жабрака ў метро, які катаецца без ног на скейце ўжо гадоў як 20». «Пра СВА там няма ні слова», — сказаў ён.

Беларускія сілавікі напісалі сёння, што Астаніна затрымалі ў Мінску і ўжо перадалі яго расіянам. Магчыма, мужчына хацеў збегчы з Расіі праз Беларусь. 

Беларускія сілавікі прычапілі на затрыманага стэндапера мясарубку. Арцемій Астанін жартаваў пра адзін з расійскіх рэгіёнаў, дзе маці загінулых акупантаў Украіны атрымалі ў падарунак мясарубкі. Але насамрэч, такая гісторыя сапраўды была. У Мурманскай вобласці «Адзіная Расія» падарыла маці загінулых удзельнікаў вайны мясарубкі — у партыі сцвярджаюць, што жанчыны самі пра гэта папрасілі. 

Каментары12

  • Лёлік з-пад Лімасола
    18.03.2025
    хіба гэты хлопец змагар - хутчэй, не
    а ці дурань - пэўна, так
  • бабруйчанін
    18.03.2025
    Дзеткі унукі Петрасянаў Райкіных це над алкашамі жартавалі гэтыя ..
  • не дзіва
    18.03.2025
    праўда вочы коле

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць