БЕЛ Ł РУС

Прэмія Багушэвіча абвясціла шорт-ліст

21.03.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Сёння журы абвясціла кароткі спіс намінантаў на прэмію Багушэвіча. Сёлета ў ім 4 кнігі, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

«Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» — Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч

«Стагодзьдзе НН» — Сяргей Дубавец

 «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына» — Вольга Лабачэўская

«Савецкая Беларусь» — Ганна Севярынец

Таксама 2 тэлевізійныя і 1 YouTube-праект:

«Вусы Скарыны» — аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч

«Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» — аўтарка і вядоўца Кацярына Ваданосава

«Беларусь як тэкст» — каманда анлайн-часопіса «Taubin»

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная Беларускім ПЭНам у 1996 годзе і з таго часу, паводле арганізатараў, застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія — гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула